Адбіваць атакі славенцаў беларусам удавалася, але з кожным разам гэта вымагала ўсё большых намаганьняў.
Аут
Аўт
Гулец укідвае мяч з аўта на свайго партнёра, які знаходзіцца бліжэй за абаронцаў да брамы супернікаў – у такой сытуацыі афсайд не фіксуецца.
Болельщик
Заўзятар
Прыхільнікаў “Бенфікі” на стадыёне апынулася ўдвая болей за тарсыду “Бейра-Мару”.
Владение мячом
Валоданьне мячом
Вне игры
Па-за гульнёй
Воспитанник
Выхаванец (варыянт: гадаванец)
Вратарь
Брамнік (варыянт: варатар)
Голкипер
Галкіпэр
Диктор
Дыктар
Заброс
Закід
Такія закіды з цэнтру поля ў спадзеве на рывок Індзагі — звычайная справа.
Затяжка времени
Зацяжка часу
Защита
Абарона
Защитник
Абаронца
Зритель
Глядач (мн.лік гледачы)
Гледачоў на трыбунах сабралася няшмат, бо кошты на квіткі былі надта высокія.
Игра
Гульня
Гульня значна абвастралася тады, калі да атакі далучаўся абаронца Матыяс Заммэр.
Игрок
Гулец (мн. лік гульцы)
Пьерлюіджы Каліна ніколі не саромеўся выдаліць занадта жорсткага гульца з поля.
Инспектор
Інспэктар
Комментатор
Камэнтатар
Контратака
Контратака
Легионер
Легіянэр
Лидер
Лідэр
Любитель
Аматар
Массажист
Масажыст
Навес
Накід
Праход па краі поля ды накід на вароты – тыповая гульня ірляндцаў.
Нападающий
Нападнік
Нарушение правил
Парушэньне правілаў
Обманное движение
Падманны рух
Оборона
Абарона
Один на один
Сам-насам
Одноклубник
Аднаклюбнік
Опыт
Досьвед
Офсайд
Афсайд
Партнёр
Партнэр
Пас
Пас (гл. "перадача")
Перевод мяча
Перавод мяча
Передача
Перадача
Плеймейкер
Плэймэйкер
Плэймэйкерам назваецца той гулец, які вядзе гульню ўсяе каманды, раздае перадачы, зьвязвае абарону з атакай, вызначае тэмп гульні, бачыць недахопы суперніка і ведае, як іх скарыстаць.
Подопечный
Падначалены
Полузащита
Паўабарона
Полузащитник
Паўабаронца
Превосходить
Перасягаць, пераўзыходзіць
Преимущество
Перавага
Противник
Супраціўнік
Супраціўнік у менчукоў больш чым сур’ёзны – галяндзкі “Аякс”.
Проход
Праход
Работник стадиона
Супрацоўнік стадыёну
Рикошет
Рыкашэт
Соперник
Супернік
Судья
Судзьдзя
З трыбунаў чуліся зьневажальныя крыкі на адрас галоўнага судзьдзі.
Тактика
Тактыка
Толкать
Штурхаць
Толчок
Штуршок
Тренер
Трэнэр
Удаление
Выдаленьне
Удар
Удар (варыянт: стрэл)
Усталость
Стома
У дзеяньнях гульцоў “Дэпартыва” напрыканцы матчу была відаць стома.
Финт
Фінт
Вызваліцца з дапамогай фінтоў з-пад апекі абаронцаў ды з усяе моцы стрэліць па варотах – гэта ўмее рабіць Уэйн Руні.
Фланг
Флянг
Фол
Фол
Футболист
Футбаліст
Прафесійных футбалістаў у складзе зборнай Люксембургу было вобмаль, але гэта не перашкодзіла "люксам" прывезьці зь Беларусі перамогу.